«Чарнобыль» адлюстроўвае «праўдзівую гісторыю адной з горшых тэхнагенных катастроф у гісторыі і распавядае пра адважных мужчын і жанчын, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць Еўропу ад нябачнай небяспекі. Міні-серыял адлюстроўвае маштаб катастрофы на атамнай станцыі, якая адбылася ва УССР у красавіку 1986 года, Раскрываючы, як і чаму гэта адбылося, і распавядаючы жахлівыя і выбітныя гісторыі герояў, што змагаліся і загінулі»[4].
У ролях
Джарэд Гарыс — Валерый Лагасаў, акадэмік, спецыяліст па атамных рэактарах, намеснік Інстытуту атамнай энергіі імя Курчатаўа, узначальваў камісію, якая раследвала прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Уначы 26 красавіка 1988 года Валерый Лягасаў у Маскве надыктоўвае на магнітафон запіс, сцвярджаючы, што намеснік галоўнага інжынера станцыі Анатоль Дзятлаў, які быў прызнаны вінаватым у аварыі на Чарнобыльскай АЭС і атрымаў за гэта дзесяць гадоў турмы, заслугоўвае смерці. Схаваўшы касеты ў вентыляцыю побач са сваім домам, Лягасаў вяртаецца ў кватэру і здзяйсняе самагубства.
Два гады раней у Прып'яці пажарнік Васіль Ігнаценка і яго жонка Людміла становяцца сведкамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Васіль рыхтуецца прыняць удзел у тушэнні пажару і запэўнівае Людмілу, што хутка вернецца дадому. У дыспетчарскай на электрастанцыі Дзятлаў, Акімаў, Таптуноў і іншыя супрацоўнікі АЭС прыходзяць у сябе пасля выбуху, які прагрымеў у час выпрабавання турбін. Перапуджаны Перавозчанка паведамляе калегам, што ўзарваўся рэактар, і актыўная зона разбурана. Аднак Дзятлаў перакананы, што ядро РВМК-рэактара не можа ўзарвацца, і пацярпеў толькі бак сістэмы кіравання і абароны (СКА). Калі пажарныя брыгады прыбываюць на электрастанцыю, Васіль становіцца сведкам таго, як яго калега падымае з зямлі кавалак графіту і пазней бачыць, што той атрымаў моцныя радыяцыйныя апёкі далоні ад іанізуючага выпраменьвання. Кудраўцаў і Праскуракоў у суправаджэнні Юўчанкі дабіраюцца да турбіннай залы і разумеюць, што актыўная зона гарыць адкрытым полымем.
Віктар Бруханаў і Мікалай Фамін выслухваюць даклад Дзятлава пра сітуацыю і на нарадзе запэўніваюць членаў Прып'яцкага гарвыканкама, што сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем. Пасля сходу да Бруханава, Фаміна і Дзятлава прыходзіць Сітнікаў і паведамляе, што ўзровень радыяцыі зашкальвае, і, хутчэй за ўсё, рэактар узарваўся. Дзятлава паражае прыступ вострай прамянёвай хваробы, і Фамін пасылае Сітнікава на дах будынка, які прылягае да месца выбуху. Сітнікаў бачыць, што чацвёрты энергаблок АЭС цалкам знішчаны, і атрымлівае смяротную дозу радыяцыі.
Лягасаву тэлефануе Барыс Шчарбіна, які інфармуе пра інцыдэнт у Чарнобылі, і ад асобы генсака ЦК КПССМіхаіла Гарбачова загадвае яму як спецыялісту па РВМК увайсці ў склад урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў катастрофы.
Праз сем гадзін пасля інцыдэнту навуковец з Інстытута ядзернай энергетыкі АН Беларускай ССР Ульяна Хамюк і яе памочнік фіксуюць павышэнне ўзроўню радыяцыі ў Мінску (Беларусь) і хутка прыходзяць да высновы, што інцыдэнт адбыўся на Ігналінскай ці Чарнобыльскай АЭС. Ігналінская станцыя пацвярджае, што працуе ў штатным рэжыме, але Ульяне не ўдаецца звязацца з супрацоўнікамі Чарнобыля. Ульяна дакладвае пра радыяцыйную небяспеку ў гарадскі камітэт КПСС, але намеснік старшыні Гаранін адмаўляецца да яе прыслухоўвацца, і тады навуковец самастойна адпраўляецца ў Прып'яць. Тым часам Людміле ўдаецца прарвацца праз міліцэйскае ачапленне ў бальніцу Прып'яці і даведацца, што Васіль разам з іншымі пацыентамі з вострай прамянёвай хваробай эвакуіраваны ў Маскву.
У Маскве Лягасаў тлумачыць Гарбачову і скептыку Шчарбіне, што сітуацыя значна больш сур'ёзная, чым рапартуе Прып'яцкі гарвыканкам, і Гарбачоў адпраўляе Шчарбіну і Лягасава ў Прып'яць для высвятлення акалічнасцяў здарэння. Падчас палёту верталёта над АЭС Лягасаў паказвае на абломкі графіту на даху і блакітнае іанізуючае свячэнне, пераконваючы Шчарбіну ў тым, што ядро рэактара сапраўды аголена. Шчарбіна выслухвае дырэктара ЧАЭС Бруханава і галоўнага інжынера ЧАЭС Фаміна, якія вінавацяць Лягасава ў дэзінфармацыі. Каб пацвердзіць адзін з пунктаў гледжання, генерал Пікалаў, выкарыстоўваючы дазіметр высокага радыусу дзеяння, пад'язджае на грузавіку ўшчыльную да ЧАЭС, і даказвае, што ўзровень выпраменьвання вельмі высокі. Па загадзе Шчарбіны, Бруханаў і Фамін узяты пад арышт. Лягасаў інструктуе ваенных тушыць агонь пяском і борам, але задача апыняецца вельмі рызыкоўнай. Пасля таго, як Шчарбіне паведамляюць, што міжнародная супольнасць даведалася пра гэты інцыдэнт, распачатая неадкладная эвакуацыя насельніцтва Прып'яці.
Па прыбыцці ў Прып'яць Хамюк папярэджвае Лягасава і Шчарбіну пра небяспеку новай катастрофы — паравога выбуху, які адбудзецца, калі расплаўленае ядзернае паліва працячэ ў размешчаныя пад рэактарам бакі-барбацёры, запоўненыя вадой пасля тушэння пажару. У Маскве Лягасаў просіць у Гарбачова дазволу адправіць трох чалавек на самагубную місію, каб адкрыць шлюзавы вентыль і пачаць адпампоўку вады з бакаў. Аляксей Ананенка, Валерый Бяспалаў і Барыс Баранаў выклікаюцца добраахвотнікамі і спускаюцца ў падвал з радыеактыўнай вадой.
26 ліпеня 2017 года было абвешчана, што тэлеканал HBO замовіў серыял «Чарнобыль», што стала яго першай сумеснай вытворчасцю са Sky Television. Сцэнарый да пяцісерыйнага міні-серыялу павінен быў быць напісаны Крэйгам Мэйзінам, а рэжысёрам міні-серыяла павінен быў стаць Ёхан Рэнк. Мэйзіна таксама павінен быў выступаць у якасці выканаўчага прадзюсара разам з Кэралін Штраус і Джэйн Фезэрстоўн, а Крыс Фрай і Рэнка выступалі ў якасці су-выканаўчых прадзюсараў[4][12].
11 сакавіка 2019 года стала вядома, што прэм’ера міні-серыялу адбудзецца 6 мая 2019 года[13].
28 сакавіка 2019 года ў інтэрнеце быў размешчаны трэйлер да будучага серыялу[14].
Здымкі
Асноўныя здымкі праходзілі ў Літве ў перыяд з красавіка па май 2018 года, а ў чэрвені — у Кіеве[12]. Большая частка натурных здымкаў энергаблокаў ЧАЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, якая мае рэактары таго ж тыпу (РБМК), што і Чарнобыльская АЭС. Здымкі гораду Прыпяць ажыццяўляліся ў Вільні, у раёне Фабіёнішкес[15].
Беларускі пераклад
Паўтара месяца спатрэбілася кампаніі А1, каб дамовіцца з «HBO», на платформе якога выйшаў «Чарнобыль», і ўласна перакласці ўсе пяць эпізодаў серыялу. 29 чэрвеня 2019 года серыял упершыню паказвалі на беларускай мове і на вялікім экране.
Ацэнкі
Міні-серыял «Чарнобыль» на Internet Movie Database (IMDb) атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг чым вядомыя гіты «Breaking Bad» і «Гульня тронаў»[16].
Вельмі моцны фільм. Нешта такое там было знойдзена ў эстэтыцы, што прабіваецца да сучаснай свядомасці. Там ёсць і доля страху, ёсць развагі, ёсць прыгажосць. Гэта тое, што мяне заўсёды хвалявала ў зле, калі гэта не адкрытае зло, калі столькі ўсяго перамешана.
Узнагароды
Серыял «Чарнобыль» атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі «Эмі» ў Лос-Анджэлесе. Ён быў прызнаны найлепшым міні-серыялам года, а таксама ўзнагароды атрымалі рэжысёр Ёхан Рэнк і сцэнарыст Крэйг Мэйзін[18]. У студзені 2020 года «Чарнобыль» узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Залаты глобус»[19][20].