Урочышча Тры Карчмы ўзнікла на ростанях шляхоў з Ляхаўкі, Архірэйскай Слабады і Антонаўкі (цяпер Партызанскі праспект у раёне кінатэатра «Ракета»). Калісьці з левага боку былога шляху на Магілёў, існавалі тры карчмы, ад якіх пайшла назва мясціны[3].
У пачатку XX стагоддзя прадмесце Тры Карчмы ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. У 1920-я ў раёне прадмесця быў пабудаваны рабочы пасёлак «Камінтэрн». У 1930 годзе ва ўрочышчы Тры Карчмы былі ўведзены 27 гектараў палёў фільтрацыі, што паклала пачатак каналізаванню горада[4]. Таго ж года «Саюзаўтарамонт» арганізаваў у прадмесці станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «Форд» і ГАЗ-АА. У далейшым на базе гэтага прадпрыемства быў створаны Менскі аўтарамонтны завод — галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Аўтарамонт»[5]. 2 траўня 1931 года ў Трох Корчмах адбылося ўрачыстае адкрыццё фабрыкі цукерак «Камунарка»[6].
Ад пачатку 1940-х годоў тапонім «Тры Карчмы» знік з афіцыйнага ўжытку[7].
Сучаснасць
У цяперашні час тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска.