Назва прадмесця паходзіць ад броду праз рэчку Слепню, што існаваў на старажытным Магілёўскім шляху. У XVIII—XIX стст. у Магілёў пачалі вандраваць па Ігуменскім гасцінцы, а стары шлях выкарыстоўваўся для праезду ў навакольныя вёскі і сядзібы. Пасля ўзнікнення ў пачатку XX ст.урочышча Доўгі Брод (цяпер рог вуліц Батанічнай і Казлова) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесце і Даўгабродская вуліца (Мінск)[3].
Маркаўскі завулак. Шпалерная фабрыка Фрындланда. Заснаваная ў 1911годзе. Мелася паравая машына магутнасцю 40 конскіх сіл, дынама-машына. Будынак фабрыкі размяшчаўся на цяперашняй вуліцы Змітрака Бядулі.[6]
Сучаснасць
У цяперашні час пра колішняе прадмесце нагадвае Даўгабродская вуліца (Мінск) (у 1967 годзе перайменаваная ў гонар Казлова, аднак у 1987 — паўднёвай частцы вуліцы была вернутая гістарычная назва).
↑Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 226
↑Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
↑План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
↑Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 251—252
Літаратура
Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.