У XVI — XVIII стст. старая частка Менска была абмежаваная земляным валам, і горадам лічылася толькі тэрыторыя ўсярэдзіне. Месца вала дагэтуль можна прасачыць у планіроўцы горада.
У першай палове XIX ст. вал быў разраўняны, яго рэшткі можна заўважыць на вуліцы Кірава. На месцы вала былі высаджаныя ліпы і таполі. Да 1965 года паўтаравяковыя ліпы ўпрыгожвалі месцамі вуліцы Хлебную і Берсана, але былі знішчаны ў часе рэканструкцыі горада. Таполі, высаджаныя адначасова з ліпамі на вуліцы Свярдлова, састарэлі і былі спілаваныя ў 1948 годзе.
З землянымі валамі звязаныя такія мінскія вулічныя тапонімы, як Завальная — «за валам», Загародняя (сучасная Караля) — «за горадам». У цяперашні час пра існаванне ўмацаванняў нагадвае вуліца Гарадскі Вал.
Галерэя
Земляны Вал на старых планах горада
1797 г.
1801 г.
першая палова XVIII ст.
канец XVIII ст.
Літаратура
Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Жучкевич В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя. Мн., 1979. С. 13—14.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.