Запаведнікі на карце Беларусі (памер кропкі прапарцыянальны плошчы тэрыторыі пад аховай)
Прыродныя запаведнікі у адпаведнасці з законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» з'яўляюцца асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, абвешчанымі ў мэтах захавання эталонных і іншых каштоўных прыродных комплексаў і аб'ектаў, вывучэння жывёльнага і расліннага свету, натуральных экалагічных сістэм і ландшафтаў, стварэння ўмоў для забеспячэння натуральнага ходу прыродных працэсаў[1].