Даследчыкі Уладзімір Тапароў і Алег Трубачоў лічаць гідронім Проня словам балцкага паходжання. Назва зведала эвалюцыю: Проня < *Прёна < *Пърена.
Адпачатнай формай кораня мяркуецца *Pir-, які можа прысутнічаць у назвах сожскіх рэк тыпу Пяранка / Пірянка, Перанка / Перынка (тройчы ў басейне Верхняга Сажа вышэй за Мсціслаў), якія адразу на ўсходзе ад цячэння Проні[2].
Такога ж паходжання найімаверней і назва ракі Проня на Павоччы, тым больш яна мае прыток з назвай Піроча[3], у якім можа быць той жа балцкі корань *Pir-.
Вялікая адлегласць, на якой мусіў адбывацца адзін і той жа працэс фанетычнай трансфармацыі (Проня на Пасожжы і Проня на Павоччы), больш-менш такая ж (з паўтысячы кіламетраў), што аддзяляе, напрыклад, і сожскую раку Стрячи ад вілейскай ракі Страча (< Стряча), назвы якіх мусілі аднолькава прайсці трансфармацыю ад адпачатнага *Sir-int-[4]. На такія «гідранімічныя ізаглосы» са «звышдалёкімі сувязямі» звяртаў увагу Уладзімір Тапароў[5].
Ёсць версія, што старажытная назва ракі Проня — Прапой, той, які мае хуткае цячэнне, магчыма, гэта слова дало назву гораду Прапошаску (сучасны Слаўгарад)[6].
Народная версія аб утварэнні назвы ракі больш маляўнічая. Паводле падання, калісьці жылі дзяўчына Бася і юнак Проня. Яны моцна любілі адзін аднаго, але бацькі Басі не дазвалялі ёй выйсці замуж за беднага Проню. Тады маладыя людзі вырашылі бегчы і папрасілі багоў, каб тыя дазволілі ім быць разам. Багі выканалі іх просьбу. І калі не помнячы сябе ад шаленства бацька кінуўся ў пагоню за ўцекачамі, то выехаўшы на адну з палян, убачыў зліццё дзвюх рэк — гэта і былі Бася і Проня[7].
Магчыма, што з дзяўчынай Проней здарылася іншая неспадзёўка — яна быццам была з цыганскай сям’і і выпадкова ўтапілася, а яе кавалеры назвалі ў памяць аб ёй раку[8].
Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; шырыня яе ад 0,4—0,6 км у верхнім цячэнні да 1—2 км у ніжнім. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэнні нізкія і забалочаныя, адкрытыя (вышыня 1—1,5 м, на асобных участках да 7 м), ніжэй вусця ракі Бася трапляюцца невялікія тэрасы. Пойма роўная, двухбаковая, сухая, лугавая; шырыня яе 0,25—0,5 км, у вусці 0,8—1,2 км (на асобных участках звужаецца да 80 м), ніжэй вусця ракі Быстрая пашыраецца да 3,8 км.
Сілкаванне Проні змяшанае, пераважна снегавое[11].
Рэчышча каналізаванае на працягу 19 км: ад вытоку да вусця ракі Пнёўка (15 км) і ад паўднёвай ускраіны горада Горкі ўніз па цячэнню (4 км): на астатнім працягу звілістае, каля горада Горкі разгаліноўваецца на некалькі рукавоў[12]. Шырыня ракі ў межань 15—20 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.
Рака Проня на ўчастку ад Горак да ўпадзення рэчкі Быстрая цячэ ў бязлесай зоне, а ад вёскі Равячына ў вузкім каньёне парослым кустамі. Кусты і вярбы схіляюцца над вадой і часта заступаюць шлях, у тым ліку і заваламі. Гэты ўчастак складае 30 кіламетраў[12].
Прытокі
Рака Проня на сваім шляху прымае некалькі дзясяткаў розных прытокаў і ручаёў. Найбуйнейшыя з іх (ад вытока да вусця):
Найбольшы ўзровень разводдзя звычайна ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,8 м у верхнім да 3,8 м у ніжнім цячэнні. Замярзае ў вярхоўі ў канцы лістапада[9], ніжэй — у 1-й дэкадзе снежня[9]; крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка[9]. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Улетку магчымы дажджавыя паводкі[9][10].
У разводдзе затапляецца вадой на 10—40 сутак на глыбіню 0,4 м у верхнім цячэнні і 1,5— 2,5 метраў у ніжнім.
Ля ракі вядомы залежы мелу. Каля вёскі Скварск знаходзяцца радовішчы тугаплаўкіх глін і будаўнічых пяскоў[15].
Гісторыя
Старажытныя часы
Пойма ракі Проня была абжытая людзьмі як мінімум з каменнага веку, аб чым сведчаць шматлікія гарадзішчы, размешчаныя па яе берагах.
Ля вёскі РадамляЧавускага раёна на адгор’ях правага берага Проні, знаходзіцца гарадзішча з двух умацаваных пляцовак. Паўночна-ўсходняя пляцоўка авальная ў плане, памерамі 30×45 м. З паўночнага боку захаваліся рэшткі некалі высокага вала. Паўночна-заходняя пляцоўка аддзеленая ад першай вузкай глыбокай лагчынай, з боку плато прасочваюцца рэшткі двух валоў і равоў. Памеры пляцоўкі 30×40 м. За валамі, паўночней гарадзішча, на плато, размяшчаўся неўмацаваны пасад-паселішча. Горад Радамля ўпершыню згадваецца ў летапісах у 1535 годзе[16].
Ля вёскі ВысокаеЧавускага раёна, на мысе правага берага ракі Проні, авальнае гарадзішча, памерамі 42×26 м. Паселішча абаронена дугападобнымі валам вышынёй 4 метры і ровам. Культурны пласт змяшчае ляпную (I тыс. н.э.) і ганчарную старажытнарускую кераміку XI—XIII стагоддзяў[16].
На левым беразе Проні ля вёскі Сянькова знаходзіцца гарадзішча, на паўночны ўсход ад Слаўгарада — курганны магільнік, у 3,5 км — стаянка каменнага стагоддзя і паселішча эпохі Кіеўскай Русі, у 1 км на ўсход яшчэ шэраг стаянак каменнага стагоддзя, на правым беразе ў 2 км на поўнач ад вёскі Завад-Віравая курганны магільнік[17].
У гарадскім парку Слаўгарада, на стромкім мысе правага берага ракі Сож, каля вусця ракі Проня, старажытнае гарадзішча на Замкавай гары, памерамі 40×90 м. Захаваліся сляды ўмацаванняў: вала і рва. Тут знаходзіўся старажытнарускі Прупой (Прапошаск), упершыню згаданы ў грамаце Расціслава Мсціславіча ў 1136 годзе. Па даных раскопак вал на селішчы ўзведзены ў XII стагоддзі. На поўнач ад гарадзішча прасочваюцца рэшткі неўмацаванага пасаду[18].
Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Майора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…
Проню французскія войскі фарсіравалі двойчы — па дарозе на Маскву і назад. Пры адступленні фарсіраванне ракі адбылося ў раёне вёскі ГалавічыДрыбінскага раёна[20].
Вялікая Айчынная вайна
Да кастрычніка 1943 года
Проня была акупіравана немцамі ўжо ў сярэдзіне ліпеня 1941 года. 18 ліпеня 1941 года стралковая рота 107-га палка 55-й стралковай дывізіі(руск.) (бел. загінула пры абароне аўтадарожнага моста праз раку Проню ў Слаўгарадзе (Прапойску)[21].
У 1943—44 гадах фронт стаяў на рацэ 9 месяцаў. Страты аднаго савецкага боку толькі на тэрыторыі Чавускага раёна склалі больш за 16 тысяч чалавек[22].
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[22].
У фарсіраванні Проні ўдзельнічалі 10-я армія, 49-я армія(руск.) (бел., 50-я армія(руск.) (бел., 15 стралковых злучэнняў і далучаныя да іх артылерыйскія, танкавыя, авіяцыйныя і сапёрныя часткі[22].
Экалогія
У раёне горада Горкі ў раку часам зліваюцца неачышчаныя сцёкавыя воды з агульнагарадскіх ачышчальных збудаванняў, якія забруджваюць раку, што пацверджана задаволеным іскам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь да камунальных службаў Горак па прычыне шкоды, нанесенай рыбным запасам ракі Проні ў 2005 годзе[23]. Вада ў раёне Горак брудная[24].
У 2011 годзе саўгас-камбінат «Горкі» забрудзіў раку Проню на працягу амаль 15 кіламетраў[25].
Населеныя пункты на рацэ
Гарады
У месцы ўпадзення ў Проню ракі Парасіца знаходзіцца горад Горкі, у месцы зліяння Проні з рэкамі Быстрая і Гольша стаіць гарадскі пасёлак Дрыбін, ля вусця — горад Слаўгарад.
У Горках дзейнічае Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, які быў закладзены ў 1848 годзе па праекце А. Кампіёні. На сённяшні дзень гэты выбітны ландшафтны аб’ект налічвае больш за 1000 відаў і разнавіднасцей раслін[17][34], яго дэндрарый у 1963 годзе быў абвешчаны Батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння[35]. Цяпер на тэрыторыі Батанічнага саду расце каля 400 відаў і разнавіднасцей дрэў, кустоў, каля паўтысячы лекавых і іншых раслін. У аранжарэі растуць трапічныя і субтрапічныя віды раслін, якіх налічваецца больш за 300[36].
Мікалай Рыжоў назваў сваю выстаўку «Прыгажуня Проня» і прысвяціў Проне некалькі сваіх карцін[42], таксама яна намалявана на акварэлі Мікалая Арасланава «Апошні лёд на Проні»[43]. Яўген Зайцаў у 1954 годзе стварыў карціну «Вечар на рацэ Проні»[44].
↑В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202—203.
↑Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 175.
↑R. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1961. С. 607.
↑В. Н. Топоров. К вопросу о древнейших балто-финноугорских контактах по материалам гидронимии // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 330.
↑Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў i інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.