Лабжанка, Лобжа — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 489 км². Сярэднярочны расход вады ў вусці 3,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя звесткі
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Недзведзь, вусце за 3 км на 3 ад вёскі Рудня. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў высокай плыні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, глыбока-ўрэзаная, шырынёй 1 — 1,2 км. Абалона двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20 — 60 м у высокай плыні і 200—500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
|
---|
Левыя прытокі | |
---|
Правыя прытокі | |
---|