Перавалочня
Перавало́чня, Перавалочная[1] — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лабжанка (прыток ракі Сож, басейн Дняпра). Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на ўсход ад вёскі Лубянка. Упадае ў Лабжанку каля горада Клімавічы і аграгарадка Ціманава. Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Каля аграгарадка Ціманава на рацэ вадасховішча. Каля ракі вёскі Лубянка, Сямёнаўка, Кукуеўка, Стайкі, Дарагінь, аграгарадок Ціманава. ЗноскіЛітаратура
СпасылкіInformation related to Перавалочня |