Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Паленсія

Горад
Паленсія
Palencia
42°01′ пн. ш. 4°32′ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон
Правінцыя Паленсія
Алькальд Эліядора Гальега Куэста
Гісторыя і геаграфія
Плошча 94,7 км²
Вышыня НУМ 749 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 82169 чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 979
Паштовыя індэксы 34xxx
Аўтамабільны код РА (да ўвядзення скразной
агульнаіспанскай нумарацыі)

aytopalencia.es
Паказаць/схаваць карты
Паленсія (Іспанія)
Паленсія
Паленсія
Паленсійскі сабор

Паленсія (ісп.: Palencia) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Паланція на беразе ракі Карыён у I стагоддзі да н. э., затым заваяваная вестготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Іспаніі хрысціянская царква — базіліка Сан-Хуан-Баўтыста (у 12 км ад горада каля вёскі Вента-дэ-Баньёс). У Сярэднія стагоддзі Паленсія была каралеўскай рэзідэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Іспаніі ўніверсітэт, які пазней быў пераведзены ў Саламанку. Галоўны будынак горада — сабор Ла-Белья-Дэскансіда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82651 чалавек.

Гарады пабрацімы

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya