Більбаа
Більбаа (ісп.: Bilbao; баскск.: Bilbo) — горад на поўначы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў, з’яўляючыся самым населеным горадам супольнасці. У Більбаа (як і ва ўсёй Краіне Баскаў) дзве афіцыйныя мовы — іспанская і баскская. ГісторыяРэшткі старажытнага паселішча, якія былі выяўлены на вяршыні гары Мальмасін, датуюцца прыкладна III ці II стагоддзем да нашай эры[1]. На месцы сучаснага горада існавала старажытнае паселішча, якое было згада яшчэ Плініем Старэйшым і Пталамеем. Горадам Більбаа стаў 15 чэрвеня 1300 года калі герцаг Біскаі Дыега Лопес V дэ Ара праз муніцыпальны статус заснаваў тут горад. Пазней 4 студзеня 1301 года гэта рашэнне было падтрымана каралём Кастыліі і Леона Фердынандам IV. 21 чэрвеня 1511 года каралева Хуана I Вар’ятка дала загад стварыць у Більбаа консульства. Гэтая ўстанова стала самым уплывовым інстытутам гораду на працягу стагоддзяў. Пад кантролем консульства быў порт Більбаа, які стаў адным з найбольш важных у Іспаніі. У 1602 годзе Більбаа стаў сталіцай Біскаі, якая раней знаходзілася ў Бермеа[2]. У канцы XVII стагоддзя Більбаа пераадолеў эканамічны крызіс, які ў гэты час быў у Іспаніі, дзякуючы гандлю жалезнай руды, пастаўкі якой адбываліся з мясцовага порту ў Англію і Нідэрланды. У XVIII стагоддзі горад працягваў квітнець і амаль вычарпаў свае невялікія прасторы. Краіна Баскаў была адным з галоўных месцаў бітв Карлісцкіх войнаў і карлісты вельмі жадалі заваяваць горад, які з’яўляўся эканамічным бастыёнам лібералаў. Горад быў абложаны тры разы паміж 1835 і 1874 гадамі, але ўсе яны апынуліся беспаспяховымі. ГеаграфіяБільбаа размешчаны каля 14 кіламетраў на поўдзень ад Біскайскага заліва, у вусце ракі Нерв’ён, яго прыгарады выходзяць да ўзбярэжжа. Горад акружаны дзвюма маленькімі горнымі хрыбтамі з сярэдняй вышынёй калі 400 метраў. Клімат
ЭканомікаБільбаа з’яўляецца эканамічным цэнтрам краіны Баскаў з часоў консульства, у асноўным дзякуючы гандлю ў кастыльскімі прадуктамі праз гарадскі порт. Банк Більбаа быў заснаваны ў 1857 годзе, Банк Біскаі быў створаны ў 1901 годзе, таксама ў Більбаа. Абедзве фінансавыя арганізацыі аб’ядналіся ў 1988 годзе, стварыўшы, такім чынам, карпарацыю BBV, да якой потым была далучана Архентарыя ў 1999 годзе, пасля чаго карпарацыя на сёння вядома як BBVA. СпортЯк і ў большасці гарадоў Іспаніі, футбол з’яўляецца самым папулярным відам спорту. На другім месцы знаходзіцца баскетбол. Асноўным футбольны клубам у горадзе з’яўляецца клуб «Атлетык». Ён гуляе на стадыёне «Сан-Мамес», які з’яўляецца найстарэйшым стадыёнам у Іспаніі[5]. «Атлетык» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў іспанскай футбольнай лігі, Ла Лігі. Гарады-пабрацімы
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Спасылкі
|