Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў Самарскай вобласці Расіі, Скончыў Маскоўскі станкаінструментальны інстытут (1972) і Акадэмію знешняга гандлю (1981). У 1973 годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел пасольства СССР у Індыі, дзе працаваў два гады. Па вяртанні ў Савецкі Саюз Фрадкоў працаваў у сістэме Дзяржаўнага камітэта СССР па знешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Знешнеэканамічных Сувязяў СССР.
У 1991 годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расіі пры GATT (будучая СГА) у Жэневе.
У канцы 1992 года Фрадкоў быў прызначаны намеснікам міністра знешнеэканамічных сувязей Расіі. Меней, чым праз год, у кастрычніку 1993, ён робіцца першым намеснікам міністра. 15 красавіка1997 года сваім указам прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.
31 мая2000 года Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесніка сакратара Савета Бяспекі РФ. 28 сакавіка2001 года ён прызначаны новым прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на пасаду дырэктара Федэральнай Службы Падатковай Паліцыі Расіі. У 2003 годзе Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расіі ў ЕС.
1 сакавіка2004 года ён быў прадстаўлены прэзідэнтам Пуціным як кандыдат у прэм’ер-міністры Расіі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацверджаная Думай.
З 2007 года дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі.
6 красавіка 2018 года ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[4].
Міхаіл Фрадкоў валодае анлійскай і іспанскай мовамі. Жанаты, мае двух дзяцей.