У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ігнатовіч.
Мікала́й Іва́навіч Ігнато́віч (17 мая 1940, в. Адахаўшчына, Навамышскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР — 5 снежня 1992[1], Мінск) — першы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1991—1992), дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа[2].
Біяграфія
Нарадзіўся 17 мая 1940 года ў в. Адахаўшчына Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў адвакатам Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласці.
З 1970 года займаў розныя пасады ў органах пракуратуры Мінскай вобласці.
З 1976 года — следчы па асабліва важных справах пры пракуроры Беларускай ССР. Расследаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. З яго дапамогай абвінавачаны савецкі серыйны забойца Генадзь Міхасевіч, які арудаваў на працягу многіх гадоў у Віцебскай вобласці і які здзейсніў 36 забойстваў жанчын.
У 1989 годзе абіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў у ім Камісію па пытаннях прывілеяў і льгот.
15 лістапада 1991 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[3]
Памёр 5 снежня 1992 года ад раку страўніка[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Зноскі