Мэры-Клэр Кінг (англ.: Mary-Claire King; нар. 27 лютага1946, прыгарад Чыкага) — амерыканскі генетык чалавека, медыцынскі генетык, займалася таксама эвалюцыяй, спецыялізуецца на анкалогіі і асабліва на раку малочнай залозы. Доктар філасофіі (1973), прафесар Вашынгтонскага ўніверсітэта; член Нацыянальнай Акадэміі навук (2005) і Медыцынскай акадэміі (1994) ЗША, Амерыканскага філасофскага таварыства (2012), замежны член Французскай АН (2009). Удастоена Нацыянальнага навуковага медаля (2015) і многіх іншых узнагарод, шэрагу высокапрэстыжных і міжнародных прэмій.
Зноскі
↑Mary-Claire King // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.