Вёска
Коркі
Коркі на карце Беларусі ±
|
Ко́ркі[1] (трансліт.: Korki, руск.: Корки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 25 двароў, 222 жыхара. У 1904 г. у вёсцы 406 жыхароў, у 1907 г. — 47 двароў, 408 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1044 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім пасялковым савеце. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя К. С. Заслонава. З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Коркі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].
Флора
У ваколіцах вёскі батанікамі выяўлены такія рэдкія віды раслін, як Hierochloe praetermissa, Festuca duvalii, булаваносец сіваваты (Corynephorus canescens) і танканог шызы (Koeleria glauca)[3].
Насельніцтва
- 182 жыхары (1960)
- 29 двароў, 60 жыхароў (1997)
- 3 двары, 5 жыхароў (2022)
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|