Вёска
Грумбіненты
Грумбіненты на карце Беларусі ±
|
Грумбіне́нты[1] (трансліт.: Hrumbinienty, руск.: Грумбиненты) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1847 г. вёска маёнтка Альшэва Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка С. Хамінскага, 10 двароў, 81 жыхар. У 1868 г. вёска Свянцянскага павета, 120 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 182 жыхароў, у 1907 г. — 138 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.90.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Варашылава. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Грумбіненты ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 160 жыхароў (1960)
- 19 двароў, 34 жыхары (1997)
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|