Вёска
Варашылкі
Варашылкі на карце Беларусі ±
|
Варашы́лкі[1] (трансліт.: Varašylki, руск.: Ворошилки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. існавалі 2 вёскі Варашылкі Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 102 жыхары і 3 двары, 36 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 282 жыхары, у 1907 г. 45 двароў, 248 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім сельсавеце (з 25.04.1958 г. гарпассавеце), з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1949 г. 42 вясковыя гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Сталіна. З 07.01.1964 г. вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Варашылкі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|