Вёска
Канстанцінава
Канстанцінава на карце Беларусі ±
|
|
Канстанці́нава[1] (трансліт.: Kanstancinava, руск.: Константиново) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 40 км у напрамку на захад ад горада Мядзел, за 180 км ад Мінска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы[2].
Праз вёску праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р45.
Гісторыя
У XVIII ст. маёнтак Ашмянскага павета. З 1785 г. мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, прыватная ўласнасць. У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Д. Адамовіча (купчы 1829); складаўся з фальварка, 4 дваровых сялян. У 1868 г. мястэчка ў Свірскай воласці Свянцянскага павета, 136 жыхароў. У 1885 г. у мястэчку 7 двароў, 81 жыхар, 30 мяшчан, тут знаходзіліся касцёл, заезны дом. У 1897 г. 10 двароў, 64 жыхары, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма. У 1904 г. на месцы вёскі фальварак (4 жыхары) і мястэчка (167 жыхароў) — валоданне памешчыкаў Старжынскіх, было народнае вучылішча, у якім у 1896/97 навучальным годзе навучаліся 53 хлопчыка і 2 дзяўчынкі, казённая вінная крама. У 1907 годзе ў пасёлку 58 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Канстанцінаўскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года Мінскай вобласці, з 10 мая 1960 года ў Свірскім гарпасялковым Савеце.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі, медпункт, сямігадовая школа. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 4 верасня 1991 г. — калгаса «Канстанцінава».
У 2013 г. Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Канстанцінава ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 58 жыхароў (1907)
- 317 жыхароў (1960)
- 175 жыхароў, 60 двароў (1971)[2]
- 112 двароў, 270 жыхароў (1997)[2]
Інфраструктура
Жывёлагадоўчая ферма, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, крама, база адпачынку «Лясная Паляна».
Памятныя мясціны
Помнік архітэктуры — касцёл (2-я палова 19 стагоддзя).
Вядомыя асобы
Каля касцёла пахаваны расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч Станіслаў Фадзеевіч Хамінскі (1807—1886).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|