Могілкі «Калодзішчы» — могілкі ў Мінскім раёне, на якіх вядзецца пахаванне жыхароў Мінска. Адкрыты ў 1995 г. Плошча: 60,71 га[1]. Колькасць пахаванняў паводле некаторых ацэнак — больш за 43 тыс.[2]. Знаходзіцца ў раёне вёскі Глебавічы. З Мінска на могілкі ходзіць гарадскі аўтобус № 31 з прыпынкамі каля галоўнай і 2-й брамы[3][4]. Адносіцца да абмежавана дзеючых паводле пэўных звестак[5] і да дзеючых паводле іншых[6]. Пры гэтым дазваляецца не толькі пахаванне да сваякоў і пахаванне крэміраванных нябожчыкаў, але і пахаванне трунаў у новыя магілы. Могілкі адносяцца да змешанных: там пераважаюць у невызначанай прапорцыі свецкія пахаванні постсавецкага часу і праваслаўныя пахаванні сучаснага тыпу.