Заходнія могілкі — адны з адкрытых (дзеючых) могілак Мінска, якія знаходзяцца па-за межамі горада, на паўднёвым захадзе ад вёскі Дубянцы Мінскага раёна. Год адкрыцця: 2003. Агульная плошча: 49,665 га[1]. Маюць сваю аўтастаянку, калумбарый і гаспадарчы двор[2].
Магілы вядомых асоб
- Валянціна Валянцінаўна Аколава (1954—2013) — беларуская паэтэса, перакладчыца.
- Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка (1965—2018) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.
- Пётр Іванавіч Брыгадзін (1949—2021) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003).
- Мікалай Фёдаравіч Віняцкі (1939—2013) — беларускі вучоны-геадэзіст, паэт.
- Анатоль Ільіч Вярцінскі (1931—2022) — паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.
- Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (1928—2014) — беларускі празаік, нарысіст.
- Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (1966—2020) — беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст, крытык.
- Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1940—2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст.
- Людміла Забалоцкая (1949—2021) — беларуская паэтэса і перакладчыца.
- Вольга Лапіцкая (1918—2011) — беларуская паэтка.
- Леанід Уладзіміравіч Маракоў (1958—2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.
- Валянцін Мікалаевіч Русак (1936—2022) — беларускі матэматык.
- Зміцер Саўка (1965—2016) — беларускі мовазнавец.
- Генадзь Старыкаў (1953—2015) — беларускі гітарыст.
- Зміцер Сідаровіч (1965—2014) — беларускі музыкант, бард, дудар.
- Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі (1986—2020) — загінулы ўдзельнік пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Вадзім Фёдаравіч Шаршоў (1942—2018) — журналіст, паэт, аўтар песень.
- Васіль Цімафеевіч Якавенка (1936—2018) — беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Спасылкі
Зноскі
|
---|
Дзеючыя | |
---|
Абмежавана дзеючыя | |
---|
Закрытыя | |
---|
Знішчаныя | |
---|
- 1Па-за межамі горада
- 2Адноўлены як мемарыял
|