У 1971 скончыў гістарычны факультэтБДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).
Выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамола, намеснік сакратара парткама БДУ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 па красавік 2018 года працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.