Могілкі Крупцы́ (за савецкім часам — Піянерскія могілкі) — могілкі ў Мінску. Названыя паводле колішняй вёскі Крупцы, цяпер прадмесце горада Мінска. Могілкі згадваюцца з XVI стагоддзя, у 1973 годзе закрытыя для пахаванняў.
Гісторыя
Могілкі вядомыя з XVI стагоддзя[1]. У 1972 годзе, калі Крупцы ўвайшлі ў склад горада Мінска, атрымалі назву «Піянерскія могілкі, паводле вёскі Піянерская. Закрытыя для пахаванняў у 1973 годзе. У 2009 годзе могілкам вярнулі іх пачатковую назву «Крупцы»[1].
Рэканструкцыя 2012 года
У 2012 годзе праведзеная рэканструкцыя могілак, якая атрымала адмоўную рэакцыю грамадскасці[2][3]. Рэканструкцыя могілак праводзілася з прымяненнем цяжкой гусенічнай тэхнікі, якая ездзіла па магілах[4]. Крыжы былі замененыя на бетонныя надгалоўнікі, знесеныя металічныя агароджы. Некаторыя магілы былі незваротна згубленыя, па іх пракладзеныя дарожкі з пліткі. У выніку рэканструкцыі былі знесеныя руіны капліцы-пахавальні Вярыгаў XIX стагоддзя[2].
Паводле Мінгарвыканкама, поўнага знішчэння магіл не было, а замена крыжоў на надгалоўнікі праводзілася паводле згодны сваякоў памерлых за дзяржаўныя сродкі[5]. У часе рэканструкцыі спецкамбінатам праводзіўся пошук сваякоў памерлых, пахаваных на могілках Крупцы. Пошук праводзіўся дзеля атрымання згоды на замену старых надмагілляў на новыя бетонныя надгалоўнікі[6].
Апісанне могілак
Плошча тэрыторыі 1,16 га. Захаваліся некаторыя магілы ХІХ ст[7]. У цяперашні час традыцыйнае пахаванне труны ў магілу на Крупцах не дазваляецца па прычыне абмежаванай плошчы[8].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Дзеючыя | |
---|
Абмежавана дзеючыя | |
---|
Закрытыя | |
---|
Знішчаныя | |
---|
- 1Па-за межамі горада
- 2Адноўлены як мемарыял
|