18 сакавіка 1958 года Мехаўскі раён перайменаваны ў Езярышчанскі[1]. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Хмяльніцкі і Шабраўскі сельсаветы скасаванага Суражскага раёна. 16 верасня 1960 года ўтвораны Гуркінскі сельсавет, скасаваны Мехаўскі сельсавет, Кузьмінскі сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадоцкага раёна.
Крыніцы
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 18 сакавіка 1958 г. Аб перайменаванні Мехаўскага раёна, Віцебскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)