Га́зьбенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Газьба.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Газьбенскі (Газьбянскі) сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Газьба. У 1925 годзе цэнтр перанесены ў вёску Баннікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Газьба[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Мяжанскага сельсавета перададзены вёскі Каверзы і Лялеўшчына[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Газьбенскага сельсавета 9 населеных пунктаў[3].
8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані) і Мяжанскага (вёскі Каверзы і Лялеўшчына) сельсаветаў[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Газьбенскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Мяжанскі раён існаваў у 1924―1931 гадах | |
|
|
|
---|
Гарадоцкі раён існуе з 1924 года | |
|
|
|
---|
Мехаўскі раён існаваў у 1935―1958 гадах | |
|
|
|
---|
Езярышчанскі раён існаваў у 1924—1929 і 1958―1962 гадах | |
|
|
|
---|
Гарадоцкі раён існуе з 1924 года | |
|
|