Ульскі раён утвораны зноў 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула. У склад раёна ўключана 11 сельсаветаў: Сокараўскі, Ульскі, Усвейскі, Хоцінскі сельсаветы Бешанковіцкага раёна, Сушанскі сельсавет Лепельскага раёна, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы Сіроцінскага раёна, Глыбачанскі, Зарачанскі і Усайскі сельсаветы Ушацкага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Хоцінскі сельсавет, Ульскі сельсавет перайменаваны ў Фролкавіцкі, Усайскі сельсавет — у Дубраўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сушанскі сельсавет перададзены Лепельскаму раёну, Глыбачанскі, Дубраўскі, Зарачанскі, Усвейскі сельсаветы — Ушацкаму раёну, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы — Сіроцінскаму раёну, гарадскі пасёлак Ула, Сокараўскі і Фролкавіцкі сельсаветы — Бешанковіцкаму раёну.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.