Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы РакаўВаложынскага раёнаМінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[2].
Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).
Навуковая дзейнасць
Тэма кандыдацкайдысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія XX стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).
Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора[3], з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій[4]. Першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[5]
↑Рагойша, К., Рагойша, А. Нам сняцца сны пра Беларусь : вершы, эсэ, успаміны / Кастусь Рагойша, Антось Рагойша / Укл., падр. тэкстаў і каментар В. Рагойшы. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 152 с. — ISBN 978-985-6852-80-3
↑Будкін, Сяргей. «Баравікі» Купалы(нявызн.). Беларускае радыё «Рацыя» (10 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
Літаратура
Раго́йша Вячаслаў Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 613—614. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.