Пасля адступлення з тэрыторыі Беларусі ў распараджэнні нямецкага камандавання аказаліся тысячы жаўнераў, якія належалі да розных калабарцыянісцкіх структураў. Для выкарыстання гэтых рэсурсаў была створаная так званая Блакавальная брыгада (ням.: Sperr-Brigade), створаная ў тыле групы армій «Цэнтр», паводле загаду групенфюрараССКурта фон Готберга, дадзеным у канцы чэрвеня 1944 года.
Асабовы склад налічваў тады 1500—2000 асобаў. Адначасова з фармаваннем брыгада была паспяхова выкарыстаная ў антыпартызанскіх дзеяннях на тэрыторыі Польшчы. Да, прынамсі, 10 жніўня падраздзяленне кватаравалася у акрузе Остэродэ ўва Усходняй Прусіі. Колькасць жаўнераў ацэньваецца на ўзроўні каля 11600[1] чалавек. Ад 65 да 70 % (каля 7 тысяч) жаўнераў паходзілі з Беларусі, большасць была этнічнымі беларусамі. У брыгадзе таксама былі немцы, украінцы, рускія, палякі і нязначная колькасць татараў ды армян.
У ваколіцах Остэрбурга-Макэйм адбылася сустрэча жаўнераў з абозам сем’яў. 6 жніўня брыгада атрымала загад накіравацца ў Варшаву, каб узяць удзел у ліквідацыі паўстання. Дакументы, аднак, не пацвярджаюць знаходжання злучэння ў Варшаве. Падчас знаходжання брыгады ў Польшчы пачасціліся выпадкі масавага дэзерцірства цэлых суполак узброеных вайскоўцаў і пераходу іх на бок польскіх партызанаў. Прыкладам можа паслужыць суполка беларусаў з 60-га шума-батальёна, якая пасля ўцёкаў удзельнічала ў нападзе польскіх партызанаў на абоз адной з нямецкіх дывізій на шашы Бабіцы — Забораў.[1]
3 12 да 20 жніўня 1944 г. злучэнне было перакінутае ў раён Розэнберга (Усходняя Прусія), дзе жаўнеры працавалі на жніве. У гэты час маральны стан не палепшыўся. Неўзабаве адбыліся чарговыя ўцёкі. Дадатковым чыннікам, які спрыяў дэзерцірству, былі погаласкі, што родныя вайскоўцаў не накіраваныя далей на Захад, а выкарыстоўваюцца ў якасці працоўнай сілы ў нямецкіх гаспадарках каля мясцовасці Остэродэ, дзе да іх кепска ставяцца мясцовыя гаспадары. Нямецкія камандоўцы не здолелі стварыць патрэбнай атмасферы даверу. Напружанае становішча ў фармаванні ўскладняў недахоп перакладчыкаў. У кожным батальёне павінна было знаходзіцца ад 6 да 10 асобаў з веданнем розных моваў (прынамсі — беларускай, нямецкай, расейскай і польскай), але іх колькасць вагалася паміж 3 і 5.[1]
Перафармаванне
Неўзабаве брыгаду вырашылі перафармаваць у дывізію, падрыхтоўка да гэтага пачынаецца з пачатку жніўня 1944 года. 18 жніўня брыгада атрымала статус дывізіі СС — 30-я грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская). Пазней яна была перафармаваная ў Вафэн-грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), а пад канец — у 30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую).
Структура
1-ы полк (камандовец — штурмбанфюрар Ганс Остэрайх) — сфармаваны з:
Захаваліся фрагментарныя ўзгадкі пра маральны і матэрыяльны стан беларускіх аддзелаў, якія ўвайшлі ў склад брыгады Зіглінга. У прыватнасці, частка жаўнераў 23-га батальёна БКА (налічваў каля 300 чал.) не мела абутку, а сярод асабовага складу панавалі ўпадніцкія настроі.[1]