Нарадзіўся 25 кастрычніка 1887 года ў вёсцы Заполле Слуцкага паветаМінскай губерні (сёння Клецкі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь). Быў сынам нясвіжскіх мяшчан, якім прыходзілася часта мяняць месца пражывання іх сям’і. Вучоба Радаслава пачалася ў 1898 годзе ў Слуцкім духоўным вучылішчы. У лістападзе 1901 года ён пакінуў гэтую ўстанову і са студзеня 1902 года вучыўся ў Слуцкай мужчынскай гімназіі.[1]
У снежні 1917 года становіцца дэлегатам Першага Усебеларускага з’езда. Выступаў у прэсе за ідэю незалежнасці Беларусі. У лютым 1918 года ўвайшоў у першы склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Слуцку, які адразу ж стаў на бок Рады і Урада Беларускай Народнай Рэспублікі. 9 ліпеня 1918 года Рада Рэспублікі зацвердзіла яго на пасадах таварыша (намесніка) старшыні Народнага сакратарыята і народнага сакратара асветы пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта.[1][3]
3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў снежні 1918 года падаўся ва Украіну, далучыўся да расійскай Добраахвотнай арміі генерала Антона Дзянікіна. У снежні 1920 года вярнуўся на Случчыну. Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 года. Увосень 1920 года падчас палескага паходу генерала Станіслава Булак-Балаховіча, разам з Паўлам Алексюком, бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэта, з’яўляўся «міністрам асветы» ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча.
У Заходняй Беларусі
З 1921 года знаходзіўся ў Вільні, Заходняя Беларусь. У пачатку 1920-х гадоў працаваў у Польска-амерыканскім камітэце дапамогі дзецям. У 1923 годзе ён стаў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі, а з 1924 па 1936 гады (з перапынкам) быў яе дырэктарам.[1]
У астрозе знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Дзеля вызвалення Астроўскага, яго жонка даводзіла інстанцыям, што, выйшаўшы на волю, яе муж будзе супрацоўнічаць з адміністрацыйнымі ўладамі. Пасля выхаду на волю мяняе палітычны курс і робіцца арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928—1936).[1] У 1929 годзе Астроўскі быў адным з ініцыятараў стварэння Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза і адным з заснавальнікаў Цэнтрсаюза ў 1930 годзе. У тым жа годзе стаў дырэктарам новаадкрытай Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі імя Багушэвіча. У 1931 годзе апублікаваў у часопісе «Беларуская думка» даклад «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам». Пад псеўданімам «Эра» друкаваўся ў беларускіх кнігах-календарах, газетах «Наперад!»[4] і «Родны край» (1933—1936).
На судовым працэсе супраць Грамады апраўданы, але палітыка польскіх уладаў адносна беларускага насельніцтва пагаршаецца разам са згортваннем беларусізацыі ў БССР. У 1934 годзе закрываецца Цэнтрсаюз. Адносіны Астроўскага з многімі дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху значна пагаршаюцца і ў маі 1934 — снежні 1935 гадоў яны праводзяць над ім грамадскі суд. Антон Луцкевіч, Уладзімір Самойла і былы старшыня Цэнтрасаюза Антон Трэпка вінавацілі яго ў дэмаралізацыі моладзі і адвольным распараджэнні фондамі. У 1936 годзе ўлады закрываюць Таварыства беларускай школы, у 1937 годзе — Настаўніцкі саюз. Астроўскі вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у Лодзь.[1]
3 чэрвеня 1937 года Галоўнае ўпраўленне ў справах літаратуры і выдавецтваў (Галоўліт) Беларускай ССР выдала Загад № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Радаслава Астроўскага прадугледжвалася «спальваць»[5].
Падчас Другой сусветнай вайны
З пачаткам Другой сусветнай вайны актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Увосень 1941 года прыехаў у Мінск, працаваў у цывільнай адміністрацыі; пасля быў бургамістрам у Смаленску, Бранску, Магілёве. Са снежня 1943 года прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), стварэнне якой было дазволена немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сімпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць Чырвонай Арміі; адзін з галоўных арганізатараў у чэрвені 1944 года Другога Усебеларускага кангрэса.
Астроўскі і яго паплечнікі падтрымлівалі генацыд яўрэйскага насельніцтва, але прымалі адносна мінімальны ўдзел у ажыццяўленні масавых забойстваў.[6]
Эміграцыя і апошнія гады жыцця
Пасля вайны — палітычны дзеяч у эміграцыі, жыў у Заходняй Германіі на вуліцы Фольксгартэнштрасэ 1 у Лангенфельдзе[7], з 1956 года ў Саўт-Рыверы ў ЗША. Уваходзіў у кіраўніцтва Антыбальшавіцкага блока народаў[8]. Кіраўнік і ідэолаг «бэцээраўскай» плыні беларускай эміграцыі, лічыў БЦР легітымным беларускім урадам у выгнанні і адмаўляў такі статус у Рады БНР.
Fragments from the history of Byelorussia (to 1700): material for historical research and study of the subject. London: Byelorussian Central Council, 1961. 102 p.
(як V. Kalush) In the service of the people for a free Byelorussia: biographical notes on Professor Radoslav Ostrowski. London: Abjednańnie, 1964. 92 p.
↑Кіт, Барыс. Радаслаў Астроўскі(нявызн.). Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей. «Родныя вобразы» (8 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30.06.2013.(недаступная спасылка)
Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 54. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.