Прайшоў курс 6 класаў гімназіі і здаў іспыт на першы класны чын у Пятроўскім рэальным вучылішчы ў Растове-на-Доне. Служыў тэлеграфістам у Оршы. У гады Першай сусветнай вайны — загадчык майстэрняў штаба 4-й арміі на Румынскім фронце, затым служачы паштова-тэлеграфнага архіва Заходняга фронту.[1]
З 1927 года ў Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. 3 1931 года вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыіАН БССР. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт. Арганізатар першых навукова-археалагічных экспедыцый у БССР.
Арыштаваны 19 мая 1937 года, пастановай НКУС ад 25 жніўня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7 мая 1958 года.
Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі // Кн. 5. Працы кафедры археалогіі. Т. 1. Мн., 1928;
Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930;
Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930;
Археалагічныя доследы ў БССР пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БАН. Т. 3. Мн., 1932.
Да гісторыі жалезнага промыслу на Палессі : Рудні і месцазнаходжанні руды / А. Н. Ляўданскі. — Мн., 1933. — (Працы Палескай экспедыцыі / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі імя М. Н. Пакроўскага, Секцыя археалогіі; вып. 2).
Краязнаўчыя музеі і веснавая пасяўная кампанія / М.Грынблят, А.Ляўданскі; Бел. акад. навук, Мас. сектар, Ін-т гісторыі. — Мн., 1932.
Неалітычныя стаянкі ў Смаленскай губерні / Аляксандр Ляўданскі. — Мн., [1925].
Раскопкі і археалагічныя разведкі ў Барысаўскім павеце. Сляды неалітычнай стаянкі і пазнейшых культур каля м. Новага Быхаву / А. Н. Ляўданскі; Ін-т бел. культуры. — Мн., 1925.
Ляўда́нскі Аляксандр Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 445. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.