У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Азаронак.
Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак — беларускі журналіст, рэжысёр і грамадскі дзеяч. Аўтар найболей адыёзных фільмаў аб апазіцыі. Працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў прэс-службе пракуратуры РБ.
Біяграфія
У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь». Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калябарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года і выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве. У 1996 годзе здымае фільм «Закуліса» аб сувязі беларускай апазіцыянераў з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.
У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў у негатыўным ключы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Беларусі.
2 чэрвеня 2005 года ўказам прэзідэнта А. Лукашэнкі прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 13 чэрвеня 2008 года ўказам прэзідэнта № 331 вызвалены ад гэтай пасады. Як сказанае ў дакуменце, Азаронак вызвалены ад пасады «за здзяйсьненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».
Юрый Азаронак лічыцца прыхільнікам Віктара Шэймана, наймоцнага беларускага палітыка ў асяроддзі Лукашэнкі, прыхільніка цвёрдых і радыкальных дзеянняў. У красавіку 2006 года за актыўную падтрымку прэзідэнта Юрыю Азаронку быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза[1].
Асабістае жыццё
Сын Рыгор Азаронак працуе карэспандэнтам на беларускім тэлеканале «СТБ».
Узнагароды
- Прыз Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі «За пэўнасць маральным ідэалам у кінамастацтве» за фільм «Духоўная вайна» (2006);
- Прэмія прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы «Канспіралогія» (2005).
Зноскі
Спасылкі