У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рудня.
Вёска
Рудня
Рудня на карце Беларусі ±
|
Ру́дня [1] (трансліт.: Rudnia; руск.: Рудня) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ловаць. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. Да 2018 года цэнтр Руднянскага сельсавета[2]. За 65 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, 104 кіламетры ад Віцебска, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.
Гісторыя
У канцы XVIII ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. Згодна з інвентаром 1845 г. фальварак у складзе маёнтка Дубакрай. У 1880-я гады ў складзе Дубакрайскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ва ўласнасці графа Апраксіна. У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, царква, сельскае вучылішча. У 1891 годзе адкрылася школа граматы. З 20 жніўня 1924 вёска Рудня — цэнтр Руднянскага сельсавета Межанскага (з 8.7.1931 г. Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. да снежня 1943 г. вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі. З 18 ліпеня 1957 г. Рудня ў складзе Езярышчанскага, з 25 снежня 1962 г. Гарадоцкага раёна.
Насельніцтва
- 60 жыхароў, 12 двароў (1926)[3]
- 336 жыхароў (1959)[3]
- 289 жыхароў (1970)[3]
- 260 жыхароў, 141 двароў (2001)
- 229 жыхароў, 105 двароў (на 1.1.2002)[3]
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла 167 савецкіх воінаў і партызан на вясковых могілках[3].
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 431. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 866. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|