Юрый Сяргеевіч Іўжанка |
Дата нараджэння |
27 мая 1947(1947-05-27) (77 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Іўжанка.
Юрый Сяргеевіч Іўжанка (нар. 27 мая 1947, г. Вінаградаў, Закарпацкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1972 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1972 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», з 1981 года галоўны архітэктар Магілёва, з 1987 года галоўны архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект», з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі і галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Магілёў[1].
Творы
Асноўныя работы ў Магілёве: інтэр’еры магазіна «Залатая рыбка», будынкі Кастрычніцкага райвыканкама (1981[2], у сааўтарстве з А. А. Мельнікавым[1]), інспекцыі Дзяржстраха (1981), 70-кватэрны жылы дом па завулку Мігая (1982, у сааўтарстве з Я. Г. Бранцавым[1]), Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (1983), цір лучнікаў «Робін Гуд» (1984, у сааўт.), памятны знак «Зямлянка»[1] (1984) у Магілёве.
Зноскі
Літаратура