У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Багушэвіч.
Юрый Барысавіч Багушэвіч (23 красавіка 1946, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 снежня 2022) — беларускі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся 23 красавіка 1946 года ў Глыбокім. Скончыў у 1966 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года[1].
Памёр 20 снежня 2022[2] года ў Мінску.
Творчасць
Працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе. Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў»[1].
Крыніцы
Літаратура
- Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 260.