Эрык Корнел нарадзіўся ў сям’і прафесара будаўнічых навук у МТІ і настаўніцы англійскай мовы. Вывучаў фізіку ў Стэнфардскім універсітэце і, пасля атрымання ў МТІ у 1985 г. дыплома, працаваў у Кембрыджы — горад, у якім ён жыў з двух гадоў. Працаваў у групе Дэйва Прытчарда над вызначэннем масы 3He і 3H. У 1990 г. абараніў дысертацыю.
Корнел падаў заяўку на месца постдокаў у групу Дэйва Вінеланда ў NIST, аднак не атрымаў адабрэння. Замест гэтага яго парэкамендавалі ў групу Карла Віма, які працаваў у NIST ў горадзе Боўлдэр (штат Каларада). Пасля заканчэння двухгадовай постдокаўскай стыпендыі ён застаўся там працаваць асістэнтам прафесара. У 1995 г. становіцца прафесарам, з 1994 г. з’яўляецца членам NIST.
У 1995 г. Корнел ажаніўся з Цэлестай Ландры, з якой быў знаёмы больш за 10 гадоў, яшчэ ў Стэнфардзе. У іх дзве дачкі — Эліза і Сафія.
У 2004 г. яму ампутавалі левую руку з прычыны заражэння фасцыітысам. У 2006 г. ён зноў прыступіў да працы.
Узнагароды
Узнагарода імя Самюэля Уэслі Стратана, NIST, 1995
Прэмія імя Ньюкомба Кліўленда, Амерыканская асацыяцыя садзейнічання навуцы, 1995/96
Залатая медаль міністэрства камерцыі, 1996
Прэмія Фрыца Лондана ў галіне фізікі нізкіх тэмператур, 1996
Прэмія Карла Цэйса, Фонд Эрнста Абэ, 1996
Прэмія імя Алана Т. Ватэрмана ад Нацыянальнага навуковага фонду, ЗША, 1997
Міжнародная прэмія імя Караля Фейсала ў галіне навукі, 1997
Прэмія Рабі па атамнай фізіцы, малекулярнай фізіцы і оптыцы, Амерыканскае фізічнае таварыства, 1997
Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, 1997
Медаль Лорэнца, Нідэрландская каралеўская акадэмія навук, 1998
Медаль Бенджаміна Франкліна па фізіцы, 1999
Прэмія Р. В. Вуда, Амерыканскае аптычнае таварыства, 1999
Абраны членам Амерыканскага аптычнага таварыства, 2000