Пала-Альта з’яўляецца гістарычным цэнтрам амерыканскай Крэмніевай даліны. Часам яго называюць неафіцыйнай сталіцай даліны. Да Пала-Альта прылягае кампусСтэнфардскага ўніверсітэта, які лічыцца самастойнай адміністрацыйнай тэрыторыяй.
Каля дома 218 па вуліцы Чэнінг размешчаны памятны знак: там знаходзілася лабараторыя Федэральнай Тэлеграфнай Кампаніі, у якой працаваў знакаміты амерыканскі інжынер Лі дэ Форэст — вынаходнік трыёда (электроннай вакуумнай лямпы, якая выкарыстоўваецца як узмацняльнік сігналу).