У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Таўнсенд.
Эрнст Таўнсенд (англ.: Ernest Townsend, 1880—1944) — брытанскі мастак-партрэтыст з англійскага горада Дэрбі[2][3].
Біяграфія
Эрнст быў малодшым дзіцем у сям’і, да 8 гадоў яго выхоўвала старэйшая сястра[4].
Таўнсенд вучыўся ў Мастацкім коледжы Дэрбі да 14 гадоў, пасля чаго быў аддадзены на вучнёўства ў архітэктурную фірму «Wright and Thorpe», далей, усвядоміўшы, што ён не жадае быць архітэктарам, вучыўся Хізелейскай школе прыгожых мастацтваў у Чэлсі і ў Каралеўскай акадэміі. Сярод яго сяброў былі Огастэс Джон і Обры Вінцэнт Бёрдслей[5]. З 1910 па 1937 гады Таўнсенд выстаўляў у Акадэміі 15 сваіх работ.
Сярод вядомых яго заказаў — распрацоўка дахаў для авіяцыйных заводаў Rolls-Royce, каб яны выглядалі для нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў не больш чым вёскай[5]. Казалі, што ён памёр ад працоўнай перанагрузкі; у 1944 годзе Мастацкая галерэя Дэрбі зладзіла ў ягоны гонар выстаўку; у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі па-ранейшаму захоўваецца вялікі збор яго работ, хоць яны выстаўляюцца непастаянна[2].