Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі (англ.: Derby Racecourse Roman settlement) — трэцяе пасяленне ў Дэрбі, невялікі горад рымскай правінцыі ў Брытаніі. Ён размяшчаўся ў 600 метрах на ўсход ад форта Дэрвентыя (Derventio) у Літл Чэстэр (абмежаваны цяпер з усходу Бафорт-стрыт і Олд-Мансфілд-роўд, Нотынгем-роўд з поўдня, ракой з захаду і Darley and Little Eaton з поўначы), у сучасным Дэрбішыры[1]. З Дэрвентыя ў Соўл праз паселішча праходзіла рымская дарога — Ікнілдская дарога. Паселішча ўнесена ў спіс нацыянальных помнікаў (National Monument) пад нумарам 13236. Раскопкі мясцовасці праводзіліся з 1968 па 1974 годы.
Першы рымскі форт у гэтай мясцовасці, рымскі форт парку Стрэт, быў пабудаваны на іншым беразе ракі Дэруэнт у парку Стрэт; каля 80 года ён быў заменены фортам у Літл Чэстэр. Форт быў пазней паўторна акупаваны і выкарыстоўваўся ў наступныя 25 гадоў, затым вызвалены, пакуль у III стагоддзі вакол горада не была пабудавана каменная сцяна[2]. Існуюць сведчанні шырокай дзейнасці рымлян у Літл-Чэстэр.
Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі было заснавана каля 90 года нашай эры[3]. Яно адносицца да английскай спадчыны як важны прыклад форт-Вікус. Гэта было грамадзянскае паселішча пры рымскім ваенным форце, у дадзеным выпадку — Дэрвентыя. Гэта азначае, што карновіі прымалі рымскі лад жыцця і інтэграваліся ў рымскую эканоміку, гэта значыць раманізаваліся[4].
Былі выяўленыя керамічныя печы, датаваныя ад 90 года да сярэдзіны II стагоддзя, паселішча спецыялізавалася на вытворчасці керамікі (пазней — на працах з металам). Знойдзены там жа збан у цяперашні час дэманструецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. У горадзе таксама існавали вялікія могілкі з пяццю каменнымі маузалеями[5].
Derventio Heritage Village(нявызн.)(недаступная спасылка). Discover Derbyshire and the Peak District. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
Derventio Coritanorvm(нявызн.). Roman Britain (2004). Праверана 25 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)