Джозеф Райт нарадзіўся 3 верасня 1734 гады ў Дэрбі ў сям'і адваката — Джона Райта (1697—1767), які пасля стаў гарадскім службоўцам, і яго жонкі Ханны Брукс (1700—1764), ён быў трэцім з пецярых дзяцей. Райт атрымаў адукацыю ў школе Дэрбі і сам навучыўся маляваць капіюючы гравюры.
Вырашыўшы стаць мастаком, Райт адправіўся ў Лондан у 1751 годзе. Тры гады (1751—1753 і 1756—1757) будучы жывапісец вучыўся ў Лонданскай студыі ў вельмі вядомага партрэтыста Томаса Хадсана. Да 1760 года раннія партрэты выконваюцца Райтам у манеры свайго настаўніка («Партрэт міс Кетан», Сант-Луіс, Місуры, Гар. мастацкая гал.; «Партрэт Томаса Бенета», Дэрбі, музей).
У ранні перыяд творчых шуканняў — з 1760 па 1773 годы — мастак жыў у Дэрбі. Тут ён пазнаёміўся з майстрам па кераміцы Джошуа Веджвудам (англ.: Josiah Wedgwood), заснавальнікам кампаніі «Веджвуд», і хімікам Джозефам Прыстлі. Прысутнічаў пры эксперыментах навукоўцаў і маляваў іх у сваіх працах. У прыватнасці, у гэты перыяд ім былі напісаны карціны «Планетар» (1766, Дэрбі, музей; варыянт — Нью-Хэвен, Ельскі цэнтр Брытанскага мастацтва) і «Выпрабаванне помпы» (1768, Лондан, гал. Тэйт Роджерса-Колтмана), адбівалыя цікавасць жыхароў Сярэдняй Англіі да навуковых пошукаў. Дэні Дзідро адзначыў гэтыя працы Райта, назваўшы іх «сур'ёзным жанрам».
Першую спробу прайсці практыку ў якасці мастака Райт зрабіў у Ліверпулі, рэгулярна выстаўляючы свае карціны (напр., Міраван) у Каралеўскім Грамадстве Мастацтваў у Лондане. Аднак яго родны і любімы Дэрбі назаўжды заставаўся асноўным месцам, дзе мастак жыў і працаваў.
У перыяд з 1773 па 1775 годы Джозеф знаходзіўся ў Італіі, дзе маляваў старажытныя руіны (напрыклад, магілу Вергілія), вывучаў прамалёўку ландшафтаў («Чалавек, які закопвае норы»), капіяваў класічныя статуі і назіраў над захапляльным феерверкам падчас карнавала ў Рыме.
У Неапалі Джозаф Райт стаў сведкай грандыёзнага вывяржэння вулкана Везувій, які натхніў яго на напісанне некалькіх дзясяткаў карцін, якія паказваюць драматычны эфект барацьбы агню і цемры. Пасля гэта тэма вельмі часта знаходзіла адлюстраванне ў яго працах.
На беразе Неапалітанскага заліва мастак даследаваў маляўнічыя пячоры і гроты. Свае ўражанні пра італьянскую прыроду ён выказаў словамі: «прыгожая і незвычайная атмасфера, гэтакая чыстая і зразумелая», што пасля знайшло адлюстраванне ў яго працах.
Два гады (1775—1777) мастак працаваў у Баце, дзе дарэмна спрабаваў прыцягнуць кліентуру Томаса Гейнсбара. Патрываўшы няўдачу, вярнуўся ў Дэрбі.
Пачынальна з 1778 года былі напісаны некаторыя яго лепшыя партрэты («Партрэт сэра Брука Бутбі», 1781, Лондан, гал. Тэйт; «Партрэт Юса Кока з жонкай і Дэніэлам Паркерам Кокам», 1780—1782, Дэрбі, музей; «Партрэт Томаса Гісбарна з жонкай», 1786, Нью-Хейвен, Ельскі цэнтр Брытанскага мастацтва). З гэтага часу твора Райта выстаўляюцца ў Каралеўскай Акадэміі, чальцом якой ён неўзабаве становіцца (асацыяваным з 1781 года, а ў 1784 годзе — поўным).
У апошнія гады жыцця ён часта хварэў і лячыўся ў свайго сябра Эразма Дарвіна.
Памёр Джозаф Райт у Дэрбі 29 жніўня 1797 гады ў крузе сям'і і быў пахаваны ў аснаванні царквы святога Алькмунда.
У 1968 годзе царква была разбурана, каб вызваліць месца для новай буйной часткі ўнутранай колцавай дарогі, якая праходзіць праз цэнтр горада, і, у наш час, знаходзіцца пад дарогай. Рэшткі Райта былі вывезены ў могілкі Нотынгем Роад.
У Райта і яго адзінай жонкі было шасцёра дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве.
Творчасць
Поспех Джозафа Райта ў якасці партрэтыста прыносіў яму стабільны прыбытак. Аднак, у першую чаргу, ён вядомы сваімі навуковымі і індустрыяльнымі працамі, поўнымі драматызму, што адрознівала яго ад іншых сучаснікаў, ставячы ў адзін шэраг з іншымі вялікімі брытанскімі мастакамі.
Упершыню героямі вялікіх кампазіцый сталі працоўныя і навуковыя, а не антычныя і біблейскія персанажы ці жанрава-алегарычныя постаці. Месца пражыванне мастака ў Дэрбі, як раз спрыяла гэтаму, бо менавіта тут выявілася Індустрыяльная рэвалюцыя праз гамарні, шкляныя і гліняныя крамкі і мясцовыя фабрыкі. Дух гэтых месцаў знайшоў адлюстраванне ў шматлікіх працах мастака, напрыклад, «Лекцыя пра сонечную сістэму» (каля 1763—1765, Мастацкая галерэя, Дэрбі); «Досвед з паветранай помпай» (1768, Галерэя Тэйт Брытэйн, Лондан); «Гамарня» (1773, Эрмітаж, Пецярбург), «Алхімік, які адкрывае фосфар» (1771—1795, Мастацкая галерэя, Дэрбі)
Тры чалавекі, якія разглядаюць гладыятара пры свячах (1765)
Да канца жыцця Джозафа Райт заставаўся правінцыйным мастаком, аднак, дзякуючы яго арыгінальнай манеры, якая спалучае элементы готыкі і неакласіцызму, яго цікавасці да навуковых даследаванняў і да сучаснай літаратуры, ён стаў адным з папярэднікаў рамантычнага мастацтва.
Творчая спадчына Райта сабрана, галоўным чынам, у Ельскім цэнтры Брытанскага мастацтва ў Нью-Хэйвене, ва Уодсварт Атэнеум у Хартфардзе, у галерэі Тэйт у Лондане і ў музеі Дэрбі, уключаючы значны збор малюнкаў і акварэляў.