«Магіла Вергілія» (англ.: Virgil's Tomb) — тры карціны англійскага мастака Джозефа Райта, напісаныя ў 1779, 1782 і 1785 гадах, якія адносяцца да вынікаў яго італьянскага тура ў 1773-1775 гадах. На іх выяўлены разбураны будынак ў наваколлях Неапаля, які традыцыйна лічыцца магілай эпічнага паэта Вергілія. Самая ранняя карціна з трох утрымлівае ў сабе фігуру Сілія Італіка, крыху больш позняга паэта, вядомага прыхільніка Вергілія.
Карціны «заліты прыгнятальным месячным святлом», што не вельмі характэрна для Райта.
Версія 1779 года, з фігурай Сілія; знаходзіцца ў прыватнай калекцыі