Музей індустрыі Дэрбі (англ.: Derby Industrial Museum, таксама вядомы як шаўковая фабрыка (англ.: The Silk Mill) — музей прамысловасці і гісторыі, які знаходзіцца ў горадзе Дэрбі (Англія).
Музей размешчаны ў будынку былой шаўковай фабрыкі Lombe’s Mill, якой сканчаецца паўднёвая мяжа комплексу фабрык у даліне Дэрвента, уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны Вялікабрытаніі[1]. Першая з фабрык паўстала паміж 1717 і 1721 годамі[2]. Яе ўладальнікамі былі браты Лоўмб, якія паставілі ў памяшканнях новыя станкі для выцягвання шоўку ў ніці. Для прывядзення іх у дзеянне выкарыстоўваліся вадзяныя колы.
Вытворчасць шоўку была спынена ў 1908 годзе, калі новы ўладальнік, F.W. Hampshire і Кампанія, вырашыў выпускаць ліпкія лавушкі на мух і лекі ад кашлю.
5 снежня1910 на фабрыцы здарыўся пажар, пасля якога ўсходні бок будынку зваліўся ў раку. Ён быў адбудаваны, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў.
Дзейнасць
Музей быў адчынены 29 лістапада1974. Асаблівая ўвага ў экспазіцыях зробленая на чыгуначную галіну і прэзентацыю прадукцыі фірмы Rolls-Royce plc, брытанскай кампаніі, што спецыялізуецца на авіяцыйных рухавіках і сілавых прыстроях для суднаў і прамысловасці. Таксама прадстаўленыя горназдабываючая прамысловасць, кераміка і ліцейная справа. У музеі ладзілі таксама іншыя выстаўкі і адукацыйныя праграмы[3].
3 красавіка 2011 музей быў зачынены на кансервацыю гарадскімі ўладамі[3], каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музеяў. Пэўнай даты адкрыцця ў бліжэйшыя два гады ў справаздачы па прычынах закрыцця паведамлена не было[4][5]. Аднак выказаны спадзеў, што адкрыццё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музея і яго «станоўчы ўплыў на будучыню гораду»[3].
↑Whitehead. The Derby Lock-Out(англ.)(недаступная спасылка) (13 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 9 мая 2011.
↑ абвThe Silk Mill(англ.)(недаступная спасылка). Derby City Council Museum website (9 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2009. Праверана 9 мая 2011.