Трацэ́вічы[1] (трансліт.: Tracevičy, руск.: Трацевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 35 км на поўнач ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы.
У 1893 годзе 24 двары. У пачатку XX ст. вёска Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета[2].