Вёска
Крапачы
Крапачы на карце Беларусі ±
|
Кра́пачы[1] (трансліт.: Krapačy, руск.: Крапочи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 29 км на поўнач ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 аднавяскоўцаў.
Да 17 лютага 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2], да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 24 двары, 178 жыхароў (1897)
- 26 дамоў, 148 жыхароў (1921)
- 22 двары, 29 жыхароў (1998)
- 17 гаспадарак, 23 жыхары (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|