Сяля́нская вуліца (руск.: Селянская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва.
Гісторыя
Гістарычная назва вуліцы — Ледзькаўская[1], па назве прадмесця Ледзькава (Ледзькаўка[2]), якое размяшчалася злева ад дарогі з Магілёва ў Шклоў[3]. З’яўлялался працягам Конназаводскай вуліцы (не існуе, захаваўся адзіны дом, які цяпер знаходзіцца па адрасе вул. Ленінскай, 68А). Перасякала Ледзькаўскі глухі і 2-і Ледзькаўскі завулкі.
З 1918 года ў доме па адрасе вул. Ледзькаўская, 23 жыла сям’я Юльяна Дрэйзіна. Дом Дрэйзіных прыцягваў магілёўскіх аматараў літаратуры і музыкі[5].
За савецкім часам перайменавана ў Сялянскую (па-руску спачатку мела назву Крестьянская улица, але пасля стала Селянской)[1].
У 1938—1940 гадах у пачатку вуліцы быў пабудаваны пяціпавярховы дом (цяпер па адрасе вул. Першамайская, 42), які перагарадзіў яе ў месцы прымыкання да Першамайскай вуліцы.
Размяшчэнне
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У наш час большая частка вуліцы апынулася ўнутры квартала, абмежаванага вуліцамі Першамайскай, Ціміразева, праспектам Міру, страціўшы сваю трасіроўку і большасць забудовы. Захаваўся невялікі адрэзак ад вуліцы Ціміразева да ракі Дубравенкі.
Забудова
№ 1 — двухпавярховы пасляваенны жылы дом з двума эркерамі.
↑Музей этнографии // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.