Граф дэ Пуацье (фр.: comte de Poitiers) — тытул кіраўніка сярэдневяковагаграфства Пуацье ў Францыі (гістарычная вобласць Пуату). У раннія перыяды гісторыі графства тытул яго кіраўніка гучаў як граф Пуату.
Графства Пуату (Пуацье)
Першыя згадкі пра наяўнасць пасады графа ў Пуацье адносяцца яшчэ да эпохі Меравінгаў, аднак тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася ўлада гэтых графаў не вядомая. У 778 годзе Карл Вялікі падзяліў Аквітанію на графствы, з якіх пяць знаходзіліся ў межах гістарычнай вобласціПуату. У IX стагоддзі графы Пуацье распаўсюдзілі сваю ўладу на тэрыторыю ўсяго Пуату, падпарадкаваўшы Сентонж і Аніс, аднак страцілі значную частку ўладанняў у даліне Луары, якія перайшлі пад кантроль графаў Анжуйскіх. У сярэдзіне X стагоддзя да граф Пуацье перайшоў прастол герцагства Аквітанія і сюзерэнітэт над усёй паўднёва-заходняй Францыяй ад Луары да Пірэнеяў. Апошняя прадстаўніца кіруючага дому дэ Пуацье — герцагіня Элеанора Аквітанская ў 1152 годзе выйшла замуж за графа Анжуйскага, а пазней — англійскага караляГенрыха II Плантагенета, у выніку чаго графства Пуацье ўвайшло ў склад «Анжуйскай імперыі». Пуату, аднак, захоўвала ўласную сістэму кіравання і звычаі, а мясцовая арыстакратыя перыядычна падымала паўстанні супраць цэнтральнай улады (мецяжы 1173—1179, 1188 і 1194 гадоў). У першай палове XIII стагоддзя графства было паступова заваявана каралямі Францыі, а буйное паўстанне баронаў Пуату на чале з домам Лузіньянаў было разгромлена ў 1142 годзе ў бітве пры Тайлебуры. У 1241 годзе графства было перададзена ў апанаж брату французскага караля Людовіка IXАльфонсу, які неўзабаве аб’яднаў пад сваёй уладай зямлі ад Пуату да Міжземнага мора. Пасля смерці Альфонса Пуату вярнулася ў склад дамена каралёў Францыі.