У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сасновая.
Вёска
Сасновая
Сасновая на карце Беларусі ±
|
Сасно́вая[1] (трансліт.: Sasnovaja, руск.: Сосновая; да 1964 года Жарабі́лавічы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Гісторыя
Каля вёскі была знойдзена свідраваная сякера трохвугольнай формы бронзавага веку[2].
Упершыню ўпамінаецца ў 1798 годзе.
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Жарабілавіцкага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 13 вяскоўцаў.
30 ліпеня 1964 года вёска Жарабілавічы атрымала назву Сасновая[3].
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 19 двароў, 215 жыхароў (1897)
- 46 двароў, 359 жыхароў (1909)
- 27 двароў, 141 жыхар (1921)
- 231 жыхар (1959)
- 68 двароў, 120 жыхароў (1998)
- 47 гаспадарак, 113 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|