Вёска
Гардзейчыкі
Гардзейчыкі на карце Беларусі ±
|
Гардзе́йчыкі[1] (трансліт.: Hardziejčyki, руск.: Гордейчики) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 14 двароў, 143 жыхары (1897)
- 29 двароў, 255 жыхароў (1909)
- 20 дамоў, 87 жыхароў (1921)
- 130 жыхароў (1939)
- 101 жыхар (1959)
- 73 жыхары (1970)
- 23 двары, 16 жыхароў (1998)
- 9 гаспадарак, 18 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|