Раман Восіпавіч Якабсон (англ.: Roman Jakobson; 28 верасня (10 кастрычніка) 1896, Масква — 18 ліпеня1982, Кембрыдж (Масачусетс), ЗША) — расійскі і амерыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца, адзін з найбуйнейшых лінгвістаў XX стагоддзя, які аказаў уплыў на развіццё гуманітарных навук не толькі сваімі наватарскімі ідэямі, але і актыўнай арганізатарскай дзейнасцю. Стаў адным з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў (1914), Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Удзельнік Першага рускага авангарду.
Працы па агульнай тэорыі мовы, фаналогіі, марфалогіі, граматыцы, рускай мове, рускай літаратуры, паэтыцы, славістыцы, псіхалінгвістыцы, семіётыцы і шматлікіх іншых галінах гуманітарных ведаў.
Даследаваў раннеславянскую паэзію і эпас, славянскую міфалогію, рытуалы, творы старажытарускай літаратуры, асаблівасці мовы і стылю рускіх пісьменнікаў ХІХ—ХХ ст., а таксама Дантэ, У. Шэкспіра, М. Эмінеску, Б. Брэхта і інш. Навуковыя працы па тэарэтычнай лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М. Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па славянскіх мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М. Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).
Выбраная бібліяграфія
Jakobson R., Remarques sur l'evolution phonologique du russe comparée à celle des autres langues slaves. Prague, 1929
Jakobson R., K charakteristike evrazijskogo jazykovogo sojuza. Prague, 1930
Jakobson R., Child Language, Aphasia and Phonological Universals, 1941