Масарыкаў універсітэт (чэшск.: Masarykova univerzita) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.
Характарыстыка
Ён быў заснаваны ў 1919 годзе і быў другім універсітэтам Чэхаславакіі па колькасці студэнтаў. Названы ў гонар Томаша Масарыка — навукоўца і першага прэзідэнта Чэхаславакіі. У 1960—1990 гадах установа называлася Універсітэтам Яна Евангеліста Пуркіне ў Брно.
Сёння гэта другі па велічыні ўніверсітэт Чэхіі. Ён мае дзесяць факультэтаў і кіруе, сярод іншага, музеем Мендэля, універсітэцкім кінатэатрам Скала, універсітэцкім цэнтрам у Тэльчы і палярнай станцыяй у Антарктыдзе. Універсітэт ужо даўно ўваходзіць у лік найлепшых універсітэтаў свету па розных версіях.
З 2015 года ўніверсітэт ўзяў на сябе абавязацельства ўдзельнічаць у распрацоўцы інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя на чэшскай мове.
Факультэты
- Факультэт правазнаўства
- Факультэт медыцыны
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт філасофіі
- Факультэт педагогікі
- Факультэт фармацыі
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт інфарматыкі
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт спартыўных навук
Зноскі
Спасылкі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Чэхіі |
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Прыватныя | |
---|