Жыў на вуліцы Чарвякова, вучыў дзяцей маляваць. Апошні час працаваў дырэктарам крамы «Востраў чысціні». Паводле слоў родных, праблем з міліцыяй ніколі не меў, на акцыі пратэсту і маршы не хадзіў[1].
11 лістапада 2020 года пабачыўшы ў чаце, што невядомыя чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, Раман Бандарэнка выйшаў паразмаўляць з імі. Назва «Плошча Перамен» прыжылася пасля таго, як жыхары жылога комплексу ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Мурал замалёўвалі рознымі спосабамі звыш 10 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашалі музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваліся на лекцыях і ўпрыгожвалі прастору нацыянальнай сімволікай.
Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Пазней у СМІ з’явілася версія, што на Рамана Бандарэнку напаў прафесійны кікбаксёр Дзмітрый Шакута[6]. Невядомыя збілі Рамана Бандарэнку, пасля чаго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС(бел. (тар.)) (бел., а адтуль без прытомнасці ў бальніцу[7].
Раман Бандарэнка трапіў у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі а 00:05 12 лістапада 2020 года з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, знаходзіўся ў затарможаным стане, але ў аперацыйную яго прывезлі ўжо ў коме[8]. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан яго пагаршаўся, увечары ён памёр[9].
Расследаванне
27 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала расследаванне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі[10]. Паводле BYPOL, дзякуючы атрыманым аўдыёзапісам і білінгу нумароў мабільных тэлефонаў, ім удалося пэўна вызначыць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства[10]:
Увечары 12 лістапада 2020 года некалькі тысяч беларусаў прыйшлі і прыехалі на «Плошчу Перамен», каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку[5]. У розных раёнах Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама за мяжой людзі выйшлі на вулічныя акцыі памяці і наступным днём[5]. Акцыі памяці суправаджаліся затрыманнямі іх удзельнікаў, напрыклад у Брэсце і Баранавічах[15].
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным нябожчыка. Паводле яе слоў, Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. «Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады, і на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек». Павел Латушка сказаў: «Мне складана выказаць словамі боль ад таго, што адбылося, і пагарду да ўдзельнікаў чарговага злачынства супраць людзей». «Чарговая ахвяра тэрору, чарговая ахвяра насілля», — так характарызаваў смерць Рамана Бандарэнкі біскуп Юрый Касабуцкі на імшы памяці забітага 13 лістапада[16].
У заяве ад 13 лістапада 2020 года ЕС асудзіў жорсткасць з боку пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі і выказаў спачуванні сям’і і сябрам Рамана Бандарэнкі[17][18]. Спачуванні ў сувязі з гібеллю Рамана Бандарэнкі выказалі Міністэрствы замежных спраў Латвіі і Літвы[19], кіраўнік апошняга, Лінас Лінкявічус выказаўся ў сваім Твітэры, што яго «ашаламляюць цынізм, жорсткасць рэжыму і грубае ігнараванне памкненні людзей да перамен»[20]. Міністр замежных спраў Эстоніі(руск.) (бел.Урмас Рэйнсалу заявіў, што забойства Бандарэнкі павінна выклікаць новыя санкцыі ад Еўрасаюзу супраць беларускіх уладаў[21]. У заяве пасольства ЗША ў Беларусі было сказана, што Злучаныя Штаты ўзрушаныя і ўстрывожаныя жудаснымі абставінамі смерці Рамана Бандарэнкі, выказваліся спачуванні яго сям’і і салідарнасць з усім беларускім народам, які аплаквае яго страту. Таксама змяшчаўся заклік да ўладаў правесці празрыстае расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, асуджаўся гвалт і падаўленне мірных дэманстрантаў[22]. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выказалася наконт забойства і заклікала ўлады да публічнага расследавання[23].
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што спачувае бацькам загінулага: «Я шчыра спачуваю бацькам. Калі чалавек сыходзіць з жыцця, гэта блага, пагатоў, малады чалавек», — і тут жа заявіў, што смерць Рамана Бандарэнкі стала вынікам канфлікту паміж тымі, хто вывешваў «калабарацыянісцкія прафашысцкія сцягі», і тымі, хто іх зразаў, а сам загінулы быў п’яны. Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры ўзяць пад кантроль расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі[38]. На думку Лукашэнкі і прарэжымных сродкаў масавай інфармацыі, Раман Бандарэнка быў «сакральнай ахвярай», якую чакалі; што быццам апісана ў «метадычках каляровых рэвалюцый»[39][40][41].
Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Кітоў, былы камандзір атраду спецыяльнага прызначэння, у сваім каментары пра смерць Рамана Бандарэнкі адзначыў, што гэта трагедыя не аднаго чалавека, а цэлага народу. І гэта асабліва моцны ўдар па байцах той самай часці 3214, у якой ён служыў[42].
Шматлікія беларускія дзеячы культуры змянялі свае аватары ў сацсетках на чорныя выявы, запісвалі жалобныя інтэрнэт-публікацыі з гэтай нагоды, выказвалі спачуванні блізкім і сваякам Рамана[43].
15 лістапада ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Першапачаткова сілавікі рэжыму Лукашэнкі перашкодзілі ўтварыцца вялікай калоне дэманстрантаў. Людзі разбягаліся, але ўпарта вярталіся на маршрут да «Плошчы Перамен». Супраць дэманстрантаў былі ўжыты спецсродкі: святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Некаторых затрыманых моцна збівалі дубінкамі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам «Плошчы Перамен»[5], на якую прыбыла велізарная колькасць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі, якіх было ў некалькі разоў больш чым пратэстуючых. Усё скончылася масавым затрыманнем і зачысткай ды апаганьваннем мемарыяла Рамана Бандарэнкі[5][44]. Трансляцыю падзей з «Плошчы Перамен» вёў «Белсат» (журналісткі тэлеканала Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова былі пасля гэтага арыштаваны, а ў лютым 2021 года атрымалі па два гады зняволення[45])[46]. Пратэсты ў памяць Рамана Бандарэнкі таксама прайшлі ў Гомелі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Навагрудку і іншых гарадах.
19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў ЕўропеДжым Гілмар(укр.) (бел. выступіў з заявай адносна забітага Рамана Бандарэнкі і таго, што яго суайчыннікам не дазволілі аплакваць страту, паколькі сілы бяспекі ўжылі гвалт, каб разагнаць і арыштаваць больш за 1200 чалавек, бязлітасна знеслі стыхійныя помнікі ў Мінску і па ўсёй краіне 15 лістапада, назваўшы такія дзеянні прыкметай «беспакаранасці, з якой беларускія сілы бяспекі працягваюць жорсткае падаўленне мірных дэманстрантаў»[47].
26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі[48][49]. Вынікам абмеркавання стала прыняцце рэзалюцыі «з нагоды працягу парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі», падтрыманай абсалютнай большасцю дэпутатаў, з заклікам «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання смерці»[50].
На 27 лістапада 2020 года крымінальная справа па факце смерці Бандарэнкі не была распачатая, у той час як былі затрыманы па крымінальнай справе журналіст TUT.BYКацярына Барысевіч і ўрач Арцём Сарокін, якія паведамілі медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны. Amnesty International прызнала журналістку і лекара вязнямі сумлення. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Барысевіч палітычнай зняволенай[51]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[52].
Мастачка Вольга Якубоўская(укр.) (бел., вядомая серыяй выяў на тэму беларускіх пратэстаў, адну з іх прысвяціла гібелі Рамана Бандарэнкі і стварыла карціну «Я выходжу!»[59]. Мінскі мастак Андрэй Дубінін у снежні 2020 года прысвяціў Р. Бандарэнку карціну «Ромка, выходзь!»[60].
Раману Бандарэнку прысвечаны фільм Настассі Ярамеевай «Колеры нацыі», зняты ў 2021 годзе.
↑ абвгдОрлова, Ольга (2020-11-20). "Вышел и не вернулся". Брестская газета(руск.) (47 (936)): 8. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
↑Служба информации «БГ» (2020-11-20). "В Бресте задерживали на улице, в Барановичах — в аптеке". Брестская газета(руск.) (47 (936)): 3. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)