Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў «Свабоднага тэатра», на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.
Здымкі былі пачаты яшчэ ў канцы 2018 года. Першапачаткова планавалася расказаць пра тое, як жывецца і працуецца незалежным мастакам, якія кажуць тое, што яны лічаць праўдай, і закранаюць палітычныя тэмы ў сваім мастацтве.