Financial Times (беларус. Файнэншэл таймс) — міжнародная дзелавая газета, выдаецца на англійскай мове ў 24 гарадах свету з агульным накладам да 360 тыс. экзэмпляраў. Штаб-кватэра галоўнай рэдакцыі знаходзіцца ў Лондане. Належыць медыя-холдынгу Pearson PLC і спецыялізуецца на публікацыі і аналізе навін са свету фінансаў і бізнесу.
Заснаваная ў 1888 годзе братамі Шэрыданамі, Financial Times на працягу многіх гадоў спаборнічала з чатырма іншымі газетамі, прысвечанымі фінансам. У 1945 г. яна паглынула апошнюю з іх, Financial News (выпускалася з 1884). З 2000 года выходзіць таксама версія на нямецкай мове — Financial Times Deutschland.
Financial Times належыць да групы так званых "якасных выданняў" (qualities), да якіх адносяць газеты з шаноўнай гісторыяй, такія як The Times, The Guardian і г. д. Цікавай асаблівасцю газеты з’яўляецца тое, што яе традыцыйна друкуецца на рыжаватай паперы.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|